Коннік без галавы [The Headless Horseman - be]
![Коннік без галавы [The Headless Horseman - be]](/uploads/mini/poster-knigi/bb/b1c29ada056fccbae28717cb70b9cf.webp)
- Жанр: Вестерн, про индейцев, Детская остросюжетная литература, Исторические приключения, Классическая детская литература, Классическая проза ХIX века, Приключения для детей и подростков
- Автор: Майн Рыд
- Год: 1996
- Добавлено: 01-03-2025
О книге
«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.
У нас на сайте можно читать книгу Коннік без галавы [The Headless Horseman - be] Майн Рыд без сокращений (полную версию). Здесь можно прочитать весь текст без регистрации онлайн прямо на сайте Knigofil.net. Представлены описание книги, автор и другая информация о произведении. Полностью книга доступна не только на компьютере или ноутбуке, но и планшете, а также телефонах андроид (Android), айфон (iPhone). Желаем приятного чтения!
Читать Коннік без галавы [The Headless Horseman - be] онлайн полностью
Майн РыдКоннік без галавы
© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016
Пралог
Тэхаскі алень, што драмаў у цішыні начной саванны, здрыгаецца, пачуўшы тупат конскіх капытоў.
Але ён не пакідае свайго логава, нават не ўстае на ногі. He яму аднаму належаць гэтыя прасторы – дзікія стэпавыя коні таксама пасвяцца тут начамі. Ён толькі злёгку падымае галаву – над высокай травой паказваюцца яго рогі – і слухае: ці не паўторыцца гук?
Зноў даносіцца тупат капытоў, але цяпер ён гучыць інакш. Можна адрозніць звон металу, удар сталі аб камень.
Гэты гук, такі трывожны для аленя, выклікае хуткую перамену ў яго паводзінах. Ён імкліва ўскаквае і імчыцца па прэрыі; але хутка ён спыняецца і азіраецца назад, не разумеючы: хто патрывожыў яго сон?
У ясным месячным святле паўднёвай ночы алень пазнае найзлейшага свайго ворага – чалавека. Чалавек набліжаецца вярхом на кані.
Ахоплены інстынктыўным страхам, алень гатовы ўжо зноў бегчы; але штосьці ў абліччы конніка – штосьці ненатуральнае – прыкоўвае яго да месца.
З дрыжаннем ён амаль садзіцца на заднія ногі, паварочвае назад галаву і працягвае глядзець – у яго вялікіх карых вачах адлюстроўваецца страх і разгубленасць.
Што ж прымусіла аленя так доўга ўглядацца ў дзіўную фігуру?
Конь? Але гэта звычайны конь, асядланы, закілзаны, у ім няма нічога, што магло б выклікаць здзіўленне ці трывогу. Можа, аленя напалохаў коннік? Так, гэта ён палохае і прымушае здзіўляцца – у яго абліччы ёсць нешта пачварнае, жудаснае.
Сілы нябесныя! У конніка няма галавы!
Гэта відавочна нават для неразумнай жывёліны. Яшчэ хвіліну глядзіць алень разгубленымі вачамі, як бы сілячыся зразумець: што гэта за нябачаная пачвара? Але, ахоплены жахам, алень зноў бяжыць. Ён не спыняецца да таго часу, пакуль не пераплывае Ляону і імклівая плынь не аддзяляе яго ад жахлівага конніка.
He звяртаючы ўвагі на спалоханага аленя, як быццам нават не заўважаючы яго прысутнасці, коннік без галавы ... Читать дальше
Скачать книгу Коннік без галавы [The Headless Horseman - be]

Интересный сюжет, написано хорошим, грамотным слогом, но кончовки нет.

Интересный сюжет, написано хорошим, грамотным слогом, прочитала с удовольствием!👍
Комментариев еще нет, будьте первыми